Эпіфітотыя (таксама эпіфітыя, ад грэч.: ἐπι — на, сярод; грэч.: φυτόν — расліна) — распаўсюджанне інфекцыйнай хваробы раслін (у тым ліку сельскагаспадарчых) на значнай тэрыторыі або павелічэнне актыўнасці шкоднікаў раслін. Тэрмін утвораны па аналогіі з эпідэмія, эпізаотыя[1]. ДАСТ 21507-2013 вызначае эпіфітотыю як масавае захворванне раслін[2].