Эпулоны (лац.: Epulones) — члены адной з чатырох галоўных рымскіх жрэцкіх калегій[1][2].
Калегія эпулонаў была заснавана ў 196 годзе да н.э. згодна з прапановай трыбуна Гая Ліцынія Лукула для правядзення свяшчэнных піроў у гонар трох капіталійскіх багоў (лац.: Lectisternium), што раней было абавязкам пантыфікаў[3][4][5], але і пасля стварэння калегіі пантыфікі мелі права ўзяць падрыхтоўку да піра на сябе.
Членства ў каленіі было дазволена і плябеям і было сумяшчальна з іншымі грамадскімі пасадамі. Эпулоны насілі тогу з пурпуровай прошвай (лац.: toga praetexta).
Пір спраўляўся ў гонар Юпітэра (лац.: epulum Jovis in Capitolio)[6][7][8] Юноны і Мінервы, статуі якіх націралі цыбуляй і намазвалі сурыкам, прычым Юпіцера клалі на ложак (лац.: lectus), а Юнону і Мінерву — садзілі на трон (лац.: sella). Валасы названых багоў павінны былі быць завітымі. У свяце прыймаў удзел сенат у поўным складзе. Былі і іншыя ахвярапрынашэнні, у выпадку якіх сенат прымяняў сваё права удзела ў грамадскім абедзе (jus publice epulandi). Пазней усталяваўся звычай грамадскіх піроў пасля заканчэння ўсіх гульняў, якія рабіліся як прыватнымі асобамі, так і магістратамі. У падобных пірах прыймаў удзел весь народ, прычым сенат спраўляў урачыстасць на Капітоліі.
Сімвалам калегіі эпулонаў была чаша — патэра.
Першапачаткова эпулонаў было тры (лац.: Triumviri Epulones), пазней іх колькасць была павялічана да сямі (лац.: Septemviri Epulones ці Septemviri Epulonum); пры Юліі Цэзары павялічана да дзесяці, але пасля яго смерці зной паменьшана да сямі.
Існаванне калегіі эпулонаў прасочваецца да канца IV стагоддзя.