wd wp Пошук:

Эндрэ Семерэдзі

Эндрэ Семерэдзі (венг.: Szemerédi Endre; нар. 21 жніўня 1940, Будапешт) — венгерскі і амерыканскі матэматык, які працуе ў галінах камбінаторыкі і тэарэтычнай інфарматыкі. Лаўрэат Абелеўскай прэміі 2012 года «за фундаментальны ўклад у дыскрэтную матэматыку і тэорыю інфарматыкі, і ў знак прызнання глыбокага і доўгатэрміновага ўкладу ў адытыўную тэорыю лікаў і эргадычную тэорыю».

Біяграфія

Нарадзіўся 21 жніўня 1940 года ў Будапешце. Адзін год вывучаў медыцыну і працаваў на фабрыцы, і ўжо потым пераключыўся на матэматыку. Вучыўся ў Будапешцкім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра ў 1965 годзе. Затым перайшоў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1970 годзе пад кіраўніцтвам Ізраіля Гельфанда.

Займаў пасады запрошанага выкладчыка ў Стэнфардскім універсітэце (1974), Універсітэце Мак-Гіла ў Манрэалі (1980), Універсітэце Паўднёвай Караліны (1981—1983) і Чыкагскім універсітэце (1985—1986). Ён стаў стыпендыятам Fairchild Distinguished Scholar у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце ў 1987—1988 гадах. Быў прафесарам у Цэнтры матэматычных даследаванняў Манрэальскага ўніверсітэта. У 2008 годзе быў прафесарам кафедры Эйзенбуда ў Даследчым інстытуце матэматычных навук у Берклі.

Станам на 2010-я гады — пастаянны навуковы супрацоўнік Матэматычнага інстытута Альфрэда Рэньі Венгерскай акадэміі навук, займае пасаду прафесара інфарматыкі ў Ратгерскім універсітэце ў Нью-Джэрсі. Член-карэспандэнт Венгерскай акадэміі навук з 1982 года, правадзейны член з 1987 года.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Endre Szemeredi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Endre Szemerédi // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #111768772 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. https://www.cs.rutgers.edu/people/professors/details/emeritus/endre-szemeredi
  6. http://www.nasonline.org/member-directory/members/20022334.html
  7. https://www.ae-info.org/ae/User/Szemerédi_Endre
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа венгерскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Абелеўскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Венгрыі
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Матэматыкі Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША