wd wp Пошук:

Энда Кені

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кені. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Энда Кені (ірл.: Éanna Ó Cionaoith, англ.: Enda Kenny; нар. 24 красавіка 1951, Каслбар) — прэм’ер-міністр Ірландскай Рэспублікі з 9 сакавіка 2011 года, лідар партыі Фіне гэл.

Нарадзіўся ў сям’і палітыка Генры Кені. Скончыў Ірландскі нацыянальны ўніверсітэт Голуэй і Педагагічны каледж св. Патрыка, працаваў настаўнікам у малодшых класах. З 1975 года — дэпутат парламента. У 1986-87 быў міністрам па моладзевай палітыцы, у 1994-97 — міністрам гандлю і турызму. У 2002 годзе быў абраны лідарам партыі Фіне гэл і заняў месца лідара апазіцыі ў парламенце.

На парламенцкіх выбарах у лютым 2011 года Кені настойваў на пераглядзе ўмоў шматмільярднага крэдыту з боку ЕС. Каб атрымаць парламенцкую большасць, Фіне гэл пачалі перамовы аб стварэнні кааліцыі з Лейбарысцкай партыяй[2]. 9 сакавіка 2011 года Кені быў зацверджаны прэм’ер-міністрам Ірландыі.

Зноскі

  1. Enda Kenny // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Ірляндыя: ствараецца кіроўная кааліцыя, Радыё Свабода (28.02.2011)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў графстве Мэё
Катэгорыя·Міністры Ірландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Ірландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Ірландскага нацыянальнага ўніверсітэта ў Голуэі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Ірландыі
Катэгорыя·Члены партыі Фінэ Гэл