wd wp Пошук:

Эмілі Блант

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блант.

Эмілі Алівія Лія Блант (англ.: Emily Olivia Leah Blunt; нар. 23 лютага 1983, Уондсуэрт, Вялікі Лондан) — брытанская і амерыканская актрыса. Уладальніца прэмій «Залаты глобус» (2007) і Гільдыі кінаакцёраў ЗША (2019).

Дэбют Блант на тэлеэкране адбыўся ў 2003 годзе ў гістарычным эпасе «Каралева супраць Рыма» аб гераічным лёсе каралевы Баўдзікі, ролю якой выконвала папулярная брытанская актрыса Алекс Кінгстан. У наступным годзе Блант з’явілася ў адной з галоўных роляў у драме сталення «Маё лета кахання». Яна згуляла Тамзін, маніпулятыўную інтэлектуалку, якая прыехала на адпачынак у англійскія прадмесці і сустрэла там недалёкую дзяўчыну Мону, якая пакутуе ад нуды правінцыі і тут жа ўлюбляецца ў яркую Тамзін. Блант разам з партнёркай па фільме Наталі Прэс была названа найлепшай новай актрысай аўтарытэтнымі выданнямі ў Вялікабрытаніі (BBC) і ЗША («Varity»).

Пасля прыкметнага поспеху «Майго лета кахання» Блант атрымала прапанову папрацаваць у Галівудзе — ёй дасталася роля снабісцкай асістэнткі Эмілі ў экранізацыі «Д’ябал носіць Prada». Entertainment Weekly заявіла, што Блант звярнула ўсю ўвагу на сябе (англ.: best female scene stealer). Першапачаткова меркавалася, што фільм будзе бенефісам актрысы Эн Хэтэўэй, якая іграла галоўную ролю, аднак ігра Блант звярнула на сябе ўвагу, што пацвердзіла яе намінацыя на «найлепшую актрысу другога плана» прэміі «Залаты глобус» 2007 года, і намінацыя на прэмію Брытанскай кінаакадэміі BAFTA.

У той жа год Блант была паўторна намінаваная на «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшая актрыса другога плана на тэлебачанні» за ролю ў тэлевізійнай драме «Дачка Гідэона» і атрымала перамогу.

У 2007—2008 гадах Блант прыняла ўдзел у некалькіх праектах, сярод якіх экранізацыя бестсэлера Карэн Джой Фаўлер «Жыццё па Джэйн Осцін», дзе Блант выканала ролю Прудзі, закамплексаванай настаўніцы французскай мовы, якая вырашаецца на здраду абыякаваму мужу з юным студэнтам. Акрамя таго, яна сыграла ў драме «Вялікі Бак Ховард», дзе яе партнёрамі былі такія акцёры як Том Хэнкс, Колін Хэнкс і Джон Малкавіч.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 23 мая 2016.
  2. Emily Blunt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Актрысы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Акцёры агучвання ЗША
Катэгорыя·Акцёры агучвання Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Актрысы тэлебачання Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Кінаактрысы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
Катэгорыя·Актрысы тэлебачання ЗША