wd wp Пошук:

Эмпіема

Эмпіема (грэч. ἐμπύημα - гнайнік) — значная колькасць гною ўнутры полага органа або поласці цела. Тэрмін «эмпіема» ужываюць з указаннем пашкоджанага органа або поласці цела. Эмпіему трэба адрозніваць ад абсцэсу, які размяшчаецца ў тоўшчы тканак і абмежаваны піягеннай мембранай. Марфалагічныя змены пры эмпіеме адпавядаюць карціне гнойнага запалення. Пры працяглым і цяжкім цячэнні запаленчага працэсу слізістая (сінавіяльная або серозная) абалонка, а затым і глыбінныя тканкі могуць быць часткова або цалкам разбураныя. Эмпіема плеўры часцей за ўсё ўзнікае ў выніку распаўсюджвання гнойнага запалення з лёгачнай тканкі.

Літаратура

  1. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Запаленне
Катэгорыя·Хірургічныя хваробы