wd wp Пошук:

Эмануэль Шыканедэр

Памятная шыльда на месцы нараджэння Шыканедэра.

Эмануэль Шыканедэр (ням.: Emanuel Schikaneder, народжаны Johann Joseph Schikaneder — Іаган Іозеф Шыканедэр; 1 верасня 1751, Штраўбінг, Баварыя — 21 верасня 1812, горад Вена, Аўстрыйская імперыя) — нямецкі оперны спявак (барытон), імпрэсарыё, драматург і лібрэтыст. Найбольш вядомы як лібрэтыст оперы «Чароўная флейта» В. А. Моцарта.

Пачатак кар’еры

Прыблізна ў 1773 годзе, Шыканедэ дэбютаваў у складзе тэатральнай трупы Мосера, якая ставіла, акрамя опер, фарсы і зінгшпілі. У 1777 годзе ён ажаніўся з актрысай гэтай трупы, Элеанорай Арт. У тым жа годзе ён удала сыграў Гамлета ў пастаноўцы ў Мюнхене. У 1778 годзе Шыканедэр стаў кіраўніком сваёй уласнай трупы. У 1780 годзе падчас гастроляў у Зальцбургу ён пазнаёміўся з Моцартам.

Пачынаючы з 1785 Шиканедер выступае ў Кернтнертор-тэатры ў Вене, працягваючы працаваць і ў Зальцбургу. У 1789 годзе трупа Шыканедэра ў Theater auf der Wieden, у прыгарадзе Вены. Пастаноўкі трупы, у тым ліку і опера Моцарта «Выкраданне з сераля», маюць вялікі поспех у публікі. Шыканедэр таксама ставіць шэраг опер на казачныя народныя сюжэты, часта выкарыстоўваючы для гэтага складаныя тэхнічныя рашэнні.

Чароўная флейта

Кульмінацыяй серыі казачных опер стала «Чароўная флейта» з музыкай Моцарта. Лібрэта было напісана Шыканедэрам, які выкарыстаў разам з традыцыйным сюжэтам шэраг масонскіх знакаў. Сам Шыканедэр сыграў у прэм’ернай пастаноўцы Папагена.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1751 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1812 годзе
Катэгорыя·Лібрэтысты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Штраўбінгу
Катэгорыя·Масоны Аўстрыі
Катэгорыя·Асобы