Эліша Грэйвс Оціс (англ.: Elisha Otis; 3 жніўня 1811, Галіфакс, Вермонт, ЗША — 8 красавіка 1861, Нью-Ёрк) — амерыканскі вынаходнік бяспечнага ліфта (сістэмы затрымкі ліфта ў шахце пры абрыве каната). Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і (шостым дзіцем з шасці дзяцей) на ферме паблізу Галіфакса (штат Вермонт). У маладосці спрабаваў займацца бізнесам, але дрэннае здароўе не дазваляла дамагчыся поспеху. У 1845 ён перабраўся ў Олбані, паблізу ад Нью-Ёрка, і на працягу трох гадоў працаваў механікам на фабрыцы ложкаў «Тынглі», дзе пачаў займацца чыгуначнымі тармазамі бяспекі.