wd wp Пошук:

Эліуд Кіпчогэ

Эліуд Кіпчогэ (англ.: Eliud Kipchoge; нар. 5 лістапада 1984) — кенійскі бягун-стаер, двухразовы алімпійскі чэмпіён у марафоне (2016 і 2020), прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 і 2008 гадоў на дыстанцыі 5000 метраў, чэмпіён свету 2003 года на дыстанцыі 5000 метраў. Другі ў гісторыі кеніец, які выйграў алімпійскае золата ў марафоне. Дзеючы рэкардсмен свету ў марафоне (2:01:09, 25 верасня 2022, Берлін).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Капсісява, акруга Нанда, правінцыя Рыфт-Валі, Кенія. Быў чацвёртым дзіцём у сям’і. Яго выхаваннем займалася маці, настаўніца па прафесіі. У 1999 годзе скончыў сярэднюю школу ім. Каптэля ў Капсісяве. З дзіцячых гадоў Эліуд бегаў. У 16 гадоў сустрэў свайго будучага трэнера Патрыка Санга, срэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў 1992 года і двух чэмпіянатаў свету, і з 2015 года пачаў з ім сумесныя трэніроўкі.

Жанаты, у яго трое дзяцей. Жыве ў Элдарэце на захадзе Кеніі.

Зноскі

  1. https://www.iaaf.org/athletes/kenya/eliud-kipchoge-188307
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Марафонцы Кеніі
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кеніі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Кеніі
Катэгорыя·Бегуны на доўгія дыстанцыі Кеніі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лістапада