wd wp Пошук:

Эліа Петры

Эліа Петры (іт. Elio Petri; сапраўднае імя Эракліа Петры, 29 студзеня 1929, Рым, Італія — ​​10 лістапада 1982, там жа) — італьянскі кінарэжысёр.

Біяграфія

З 1951 году працаваў памочнікам рэжысёра ў Джузэпэ дэ Сантыса. Дэбютаваў як рэжысёр-пастаноўшчык фільмам «Забойца» (1961). Першыя фільмы — на сацыяльныя тэмы. Фільм «Кожнаму сваё» (1967) пра сіцылійскую мафію стаў пачаткам новага этапу ў творчасці Петры, ён пачаў здымаць кіно на палітычныя тэмы: «Следства па справе грамадзяніна па-за ўсялякім падазрэннем» (1969), «Рабочы клас ідзе ў рай» (1972), «Уласнасць больш не крадзеж» (1973), «Тода мода» (1976).

Да 1957 года быў сябрам Камуністычнай партыі Італіі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Кампа Верана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна»
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме