wd wp Пошук:

Эльранд

Э́льранд (сінд.: Elrond) Паўэльф — адзін з галоўных персанажаў легендарыума Джона Р. Р. Толкіна, кіраўнік Рывендэла.

Роднасныя сувязі

Сын паўэльфа Эарэндзіла (у сваю чаргу, сына эльфійкі Ідрыль і чалавека Туара) і паўэльфійкі Эльвінг (дачкі Дыяра, паўэльфа, і эльфійкі Німлат), брат Эльраса, муж Келебрыян, бацька Арвен, Эладана і Элрахіра. Нарадзіўся ў Гаванях Сірыяна ў другой палове Першай Эпохі.

Эльранд адбываецца з Трох Родаў Эдайн, хоць у яго жылах цячэ кроў Эльдар і Маяр, бо яго прамаці былі Ідрыль Гондалінская і Люціэн, дачка Меліян. Дзякуючы гэтаму ён мог сам выбраць свой лёс і прыняў долю бессмяротных эльфаў.

Калі казаць дакладней, то пра паходжанне Эльранда можна сказаць наступнае:

Больш таго, Эльранд даводзіцца далёкім сваяком Арагорну, які з’яўляецца нашчадкам яго брата, Эльраса, і мужам яго дачкі Арвен.

Біяграфія

У Вайне Гневу Эльранд разам з братам патрапіў у палон да сыноў Феанара. Маглар пашкадаваў сыноў Эарэндзіла і абыходзіўся з імі ласкава. Калі дзяцей знайшлі, Эльранд гуляў у пячоры пад вадаспадам і так атрымаў сваё імя (Эльранд азначае Эльф пячоры, хоць ёсць варыянт перакладу Зорнае скляпенне). Пасля заканчэння вайны і зняцця праклёну валар многія эльфы вярнуліся ў Валінар, але Эльранд застаўся з Гіл-Галадам у Ліндане.

Пасля ўварвання Саўрана ў Эрыядар, забойства Келебрымбара і зачынення варот Морыі ў сярэдзіне Другой Эпохі Эльранд заснаваў цвярдыню Імладрыс, якую людзі называлі Рывендэлам, гэта крэпасць стала галоўным эльфійскім паселішчам нолдар у Эрыядары, а сам Эльранд быў прызначаны Гіл-Галадам намеснікам Вярхоўнага Караля ў Эрыядары. У паселішчы засталіся ацалелыя жыхары Эрэгіяна і рэшткі эльфійскай арміі, пасланай Гіл-Галадам на дапамогу Эрэгіяну. Неўзабаве Рывендэл быў абложаны арміяй Саўрана, і аблога была знята толькі пасля разгрому асноўных сіл Саўрана нуменарцамі. У дні Трэцяй Эпохі, пасля гібелі Гіл-Галада, Эльранд сабраў у Імладрысе мноства эльфаў і іншых магутных і мудрых прадстаўнікоў народаў Міжзем’я. Там ён захоўваў памяць пра былое.

Разам з Гіл-Галадам і Элендзілам Эльранд удзельнічаў у Вайне Апошняга саюза (Другая эпоха), дапамагаў саюзнікам у вайне з Ангмарам і ў Вайне Пярсцёнка (Трэцяя эпоха).

Знакавая фігура Міжзем’я

Эльранд валодаў мудрасцю эльфаў-эльдар і дарам прадбачання. Толькі яму і Кірдану Карабелу адкрыліся магі-істары, якія з’явіліся ў Міжзем’і. Ён быў членам Белага Савета, сабранага Галадрыэллю для барацьбы з Пярсцёнкам і яго ўладаром Саўранам. Эльранд адразу западозрыў нядобрае, калі ў Другую Эпоху Саўран з’явіўся ў Міжзем’і ў цудоўным абліччы пад імем Анатар, таму што прадбачыў яго вяртанне.

Кольцы Міжзем’я

Эльранд біўся з Саўранам разам з Ісілдурам. Калі Ісілдур зрынуў Саўрана і ўзяў Пярсцёнак Усеўладдзя, Эльранд параіў знішчыць крыніцу сілы Ворага ў агні Ародруіна. Аднак Ісілдур не стаў рабіць гэтага і забраў Пярсцёнак як віру за забітага бацьку і брата. Аднак Пярсцёнак здрадзіў уладальніку: на зваротным шляху непадалёк ад Касачовай Нізіны ў пойме Андуіна на атрад Ісілдура напалі оркі і перабілі амаль усіх воінаў караля, а таксама забілі самога Ісілдура, які спрабаваў з дапамогай Пярсцёнка ўцячы, аднак згубіў яго і быў застрэлены пераследнікамі. Нешматлікія выжылыя з атрада Ісілдура прыйшлі ў Імладрыс, сярод іх — збраяносец Охтар, які прынёс абломкі Нарсіла. Эльранд прадказаў, што меч не будзе перакаваны, пакуль не адшукаецца Пярсцёнак Усеўладдзя і не вернецца Саўран.

Калі Саўран вярнуўся ў абліччы Вока і стаў шукаць Кольца, Эльранд ізноў прыняў рашэнне знішчыць знойдзены Пярсцёнак на Савеце ў Рывендэле. Для выканання гэтай місіі і дапамогі Захавальніку па яго ініцыятыве быў утвораны Брацтва Пярсцёнка.

Як высвятлілася да канца Трэцяй Эпохі, Эльранд валодаў адным з Трох эльфійскіх Пярсцёнкаў, якія не кранула рука Саўрана — пярсцёнкам Вілья, пярсцёнкам Паветра, наймацнейшым з Трох.

Генеалагічнае дрэва

Генеалогія Першанароджаных Эльфаў

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Тынгал
 
Меліян
 
Ольвэ
 
 
 
 
 
Эльма
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Берэн
 
Люціэн
 
 
 
Эарвен
 
Фінарфін
 
Галадан
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Галадрыэль
 
Келебарн
 
Галатыль
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дыяр
 
Німлат
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Німлат
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Элурэд і Элурын
 
Эльвінг
 
Эарэндзіл
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Элрас
 
Элранд
 
Келебрыян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Каралі Нуменара
Каралевы Нуменара
Валадары Андуніэ
Каралі Арнара
Правадыры дунэдайн
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Арагорн
 
Арвен
 
Эладан і Элрахір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эльдарыян

Адаптацыя вобраза

У мультфільме Рэнкіна і Бэса «Хобіт» (1977 г.) Эльранда агучыў Кірыл Рычард; сам персанаж намаляваны ў мультфільме як высокі стройны эльф з сівой вострай бародкай і каронай з зорак.

У мультфільме Ральфа Бакшы «Уладар Пярсцёнкаў» (1978 г.) ролю Эльранда сыграў Андрэ Марэль.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Персанажы рамана «Уладар Пярсцёнкаў»
Катэгорыя·Міжзем’е
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выдуманыя кіраўнікі
Катэгорыя·Персанажы Міжзем’я
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы аповесці «Хобіт»