wd wp Пошук:

Сіндарын

Прыклад тэксту на сіндарыне (запіс тэнгварам і транслітарацыя лацінкай)

Сі́ндарын (кв. Sindarin) — адна з выдуманых моў, распрацаваных Дж. Р. Р. Толкінам. У легендарыўме з’яўляецца адной з эльфійскіх моў - гаворкай сіндар.

Слова сіндарын перакладаецца з квэнья як “шэрая гаворка”.

Сіндарын, які быў мовай “шэрых эльфаў”, з’яўляўся асноўнай гаворкай сіндар. Яны былі эльфамі з племені тэлеры, якія засталіся ў Белерыяндзе падчас Вялікай вайны. Іх мова пачала адрознівацца ад мовы эльфаў іншых плямёнаў, якія сплылі за мора.

Сіндарын паходзіць ад больш ранняй формы мовы, якая называецца агульны тэлерын, які сам паходзіць ад агульнай эльфійскай мовы эльдар да яе падзелу.

Падчас Трэцяй эпохі (паводле Уладара пярсцёнкаў), сіндарын быў асноўнай мовай зносін эльфаў заходняй часткі Міжзем’я. Менавіта сіндарын - тая мова, якая ва “Уладары пярсцёнкаў мае назву эльфійскай.

Калі нолдар, якія размаўлялі на квэнья, вярнуліся ў Міжзем’е, яны пачалі размаўляць на сіндарыне, каб схіліць на свой бок караля сіндар Элу Цінгала. Квэнья і сіндарын да гэтага былі падзелены ў прасторы, і хаця мелі шмат агульных словаў, у іх былі вялікія адрозненні ў граматыцы.

Сіндарын змяніўся больш за квэнья, у выніку чаго, ужо падчас Першай эпохі з’явілася некалькі дыялектаў. Дыялект, якім карысталіся ў Дорыяце, месце, дзе жыў Цінгал, было прызнана шматлікімі Шэрымі Эльфамі найбольш велічным.

Падчас Другой эпохі даволі шмат людзей, якія жылі на востраве Нуменор, маглі добра размаўляць на сіндарыне. Іх нашчадкі, дунэдайн Гондара і Арнора працягвалі размаўляць на сіндарыне падчас Трэцяй эпохі.

У якасці сістэмы пісьменства сіндарын спачатку выкарыстоўваў кірт, рунічную сістэму эльфаў Белерыянда, да пачатка вяртання нолдар у Міжзем’е. Пасля гэтага яны выкарыстоўвалі тэнгвар.

Толкін падчас стварэння сіндарыну выкарыстоўваў валійскую мову,[1] таму прыдуманая ім мова валодае адной цікавай асаблівасцю - мутацыямі зычных, падобных да тых, якія існуюць у кельцкіх мовах.[2] Таксама на сіндарын адбыўся ўплыў старажытнаанглійскай і старажытнаскандынаўскай моў[3].

Слова сіндарын на самой справе квэнійскае. Адзіная вядомая саманазва сіндарыну - Эглатрын (Eglathrin).[4] Хутчэй за ўсё, гэта назва выкарыстоўвалася толькі падчас Першай эпохі.

Дзве веткі

У мовах Толкіна магчыма вызначыць дзве веткі развіцця:

“Знешняя” гісторыя

Толкін цікавіўся мовамі з дзяцінства, і вынайшаў некалькі моў, калі быў яшчэ падлеткам. З цягам часу, ён стварыў сістэму выдуманых моў эльфаў і свет, дзе яны маглі б існаваць. Адна з такіх моў была створана ў 1915 годзе і была заснавана на кельцкіх мовах. Толкін назваў яе Голдагрын ці “гном’я” мова. Ён таксама напісаў слоўнік і стварыў граматыку голдагрына/[5] Гэта была першая стадыя стварэння сіндарыну як самастойнай мовы. У той жа час у Толкіна з’явіліся некаторыя ідэі наконт гісторыі эльфаў, якую ён апісаў у “Страчаных паданнях”. Гном’ю мову выкарыстоўвалі Гномы ці Нондолі, Другі Род эльфаў, а на другой мове - эльфіне размаўляла большасць эльфаў, якія жылі на Адзінокім Востраве.

Праз некалькі гадоў, каля 1925 года, Толкін пачаў абнаўляць граматыку і лексіку мовы яго “гномаў”. Мова была названа налдарын (слова з квэнья, якое ўжо выкарыстоўвалася для гномьяй мовы) замест голдагрына ці лам Голдрына. Гэта была другая стадыя развіцця сіндарыну. Толкін склаў граматыку новага налдарыну, “Лам на Нголуіт”.[6]

У пачатку 1930-х гадоў Толкін удасканаліў налдарын даволі вялікім аб’ёмам новай граматыкі[7] Гэта быў так званы “позні налдарын”. У той жа час Толкін пачаў ствараць мовы ількарын, мовы эльфаў Трэцяга Рода, якія засталіся ў Белерыяндзе (менавіта тых эльфаў, якіх Толкін назаве пазней “сіндар” на квэнья).

Налдарын (мова падобная да валійскай) была на той час задумана як мова, якая паходзіла з старога налдарына, мовы зносінаў Валінора. Нолдар жадалі размаўляць на мове, якая адрознівалася ад мовы эльфаў Першага Рода, якія таксама жылі побач з імі і размаўлялі на квэнья, так што яны вынайшлі сваю ўласную мову - стары налдарын, выкарыстоўваючы як аснову Корэлдарын - “мову тых эльфаў, якія пакінулі Міжзем’е і дайшлі да Кора, ўзгорка эльфаў у Валіноры”.[8]

Калі нолдар сышлі ў выгнанне з Валінора у Белерыянд, стары налдарын развіўся ў налдарын, мову валійскага тыпа са шматлікімі дыялектамі.

Дыялекты Белерыянда - ількарын - не мелі аніякага падабенства з валійскім. Пазней Толкін назваў іх лемберын.

“Унутраная” гісторыя

Сіндарын (шэраэльфійская мова) - гэта назва моў эльфійскіх жыхароў Белерыянда, зямель на захад ад Галубых гор, якія пазней амаль зусім патанулі. Квэнья была мовай выгнаных светлых эльфаў, вяртаючыхся ў Міжзем’е. Выгнаннікі, пры адносна невялікай колькасці, у выніку прынялі паўднёвы дыялект сіндарыну (які з’яўляўся найбольш чыстым і архаічным з усіх, і які выкарыстоўваўся таксама ў Дарыяце). Яны сталі яго выкарыстоўваць у паўсядзённых зносінах і нават прыстасоўваць да яго свае імёны. Сіндарын таксама значна ўплываў на іншыя роднасныя мовы эльфаў, блізкіх да сіндар, якія жылі ў Эрыядоры і далей на ўсход. — [9]

Сіндарын утварыўся ад старога сіндарыну (захаваліся толькі асобныя запісы Дарыята), апошні ў сваю чаргу паходзіў ад агульнага тэлерына, у “Змроку Міжзем’я”? а не ў святле дрэваў Валінора. Каралеўства Дарыят стала ізаляваным пасля таго, як Мелькар пасяліўся ў Ангбандзе. Такім чынам, з таго часу, мова закансервавалася і пазней супраціўлялася ўплыву налдарына. Да таго часу, дзякуючы вандроўнаму жыццю Шэрых Эльфаў, іх мова была практычна аднастайнай, з адным выключэннем. У Паўночна-Заходнім рэгіёне Белерыянда былі паселішчы эльфаў, якія рэдка выходзілі за яе межы. Іх мова, ў цэлым адпавядаючы ў шматлікіх лінгвістычных аспектах сіндарыну, рана разышлася з ім. Яе прынята называць Мітрымін.

Дыялекты

Падзел сіндарына (Стары сіндарын) пачаўся з Паўночнай ці мітрымінскай і Паўднёвай груп.

Паўднёвая група мела значна большую тэрыторыю, якая ўключала таксама Дарыятрын ці “Цэнтральны сіндарын”.

Такім чынам, на працягу першай эпохі, да вяртання Нолдар былі чатыры дыялекты сіндарын:

Дарыятрын

Дарыятрын захаваў шматлікія архаічныя рысы. У адрозненні ад іншых дыялектаў Дарыятрын застаўся свабодным ад уплыву квэнья. “Акцэнт” Дарыята таксама лёгка пазнаваўся, так што пасля таго як Турын пакінуў Дарыят, ён меў даратрыянскі акцэнт нават да сваёй смерці, які адразу вызначаў яго паходжанне, для носьбітаў іншых дыялектаў сіндарыну. Пасляваенная “беледрыянская” як лінгва-франка і як мова нолдар, знаходзіліся пад значным уплывам дарыятрына.[10]. Шмат што аб марфалогіі дарыятрына і як гэта кантрастуе з іншымі дыялектамі было вызначана з лінгвістычных прац Дж. Р. Р. Толкіна.

Фалатрын

Мова народа Кірдана мае назву фалатрын, гэта іншы дыялект паўднёвай групы сіндарыну. Ён па-ранейшаму блізкі да мовы Дарыята, дзякуючы вялікаму таваразвароту паміж дзвюма групамі да часу войнаў Белерыянда.

Паўночны сіндарын

На паўночным сіндарыне размаўлялі мітрым - паўночная група шэрых эльфаў. Ён адрозніваўся ад Дарыятрына ў шмат якіх рысах. Ён утрымліваў шмат унікальных слоў і яго з цяжкасцю разумелі іншыя эльфы. Першапачаткова яго выкарыстоўвалі ў Дартаніёне і Хітлуме. Паўночны дыялект быў больш кансерватыўным і пасля падзяліўся на Паўночна-Заходні дыялект (Хітлум, Мітрім, Дор-Ламін) і Паўночна-Усходні (Календарон да яго Гібелі і Дартаніён (Таур-ну-Фуін). Менавіта паўночны сіндарын прынялі нолдар, пасля таго, як яны вярнуліся ў Міжзем’е на Лосгар. Пазней нолдарскі сіндарын значна змяніўся пад уплывам квэнья і часткова з-за схільнасці нолдар да моўных змен.

Сучаснае ужыванне

З’яўляючыся самай распаўсюджанай з эльфійскіх моў Міжзем’я, сіндарын з’яўляецца асновай для шматлікіх толкіеністскіх псеўданімаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Burns Marjorie Perilous Realms:Celtik and Norse in Tolkien’s Middle-earth.- University of Toronto Press, 2005.- P. 21 ISBN 0802038069
  2. Chance Jane The Lord of the Rings: The Mythplogy of Power.-University Press of Kentucky, 2001.-ISBN 0813190177
  3. Chance Jane The Lord of the Rings: The Myphology og Power/-University Press of Kentucky, 2001.-ISBN0813190177
  4. Дж. Р. Р. Толкин Tengwesta Qenderinvwa 2 Parma Eldanaberon 18, p. 77
  5. I-Lam na-Ngoldathon: The Grammar and Lexikon of the Gnomish Tongue Parma Eldalanberon 13
  6. Апублікавана ў Parma Eldalamberion 13
  7. не была апублікавана.
  8. ДЖ. Р. Р. Толкін. Tengwesta Qenderinwa Parma Eldalamberon
  9. Parma Eldalamberon 17: Words, Phrases and Passages by J. R. R. Tolkien, p. 127.
  10. J. R. R. Tolkien. “Words, Phrases and Passages”, Parma Eldalamberon 17, p. 132

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Штучныя мовы
Катэгорыя·Эльфійскія мовы Міжзем’я
Катэгорыя·Мовы Міжзем’я