Эльвіра Анатольеўна Жвікава (нар. 1 жніўня 1962) — савецкі і беларускі дызайнер, член грамадскага аб’яднання Беларускі саюз дызайнераў[2].
Эльвіра Анатольеўна Жвікава нарадзілася ў г. Віцебску ў БССР. У 1985 годзе скончыла Маскоўскі дзяржаўны тэкстыльны універсітэт імя А. М. Касыгіна. Вучылася ў Т. В. Казловай, Б. А. Бурмістрава. З 1985 года ўдзельнічае ў выставах, конкурсах, фестывалях мод у Беларусі (Мінск, 1987, 1997. — прэмія рэспубліканскага конкурсу мадэльераў «Мамант»; Віцебск, 1997), Эстоніі (Талін, 1985—1989), Украіне (Кіеў, 1996 г. — прэмія міжнароднага фестывалю мадэльераў «Alta Moda»). З 1996 года член грамадскага аб’яднання Беларускага саюза дызайнераў.