Экмеледзін Іхсанаглу (турэцк.: Ekmeleddin Ihsanoğlu [ˈihsɑnoːlu]; нар. 26 снежня 1943, Каір, Каралеўства Егіпет) — з 1 студзеня 2005 г. па 31 снежня 2013 года генеральны сакратар Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва (АІС).
Выпускнік Каірскага ўніверсітэта «Айн Шамс» (бакалаўр прыродазнаўчых навук).
У 1966—1970 гг. выкладчык рускай мовы і літаратуры «Айн Шамс».
У 1970—1980 гг. выкладчык Анкарынскага ўніверсітэта.
У 1984—2000 гг. — выкладчык кафедры гісторыі навукі Стамбульскага ўніверсітэта.
29 ліпеня 2014 года галоўныя апазіцыйныя партыі Турцыі — Народна-рэспубліканская партыя і Партыя нацыянальнага дзеяння дамовіліся аб вылучэнні Іхсанаглу ў якасці адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах (першы тур прызначаны на 10 жніўня 2014 года).
У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Ekmeleddin Ihsanoğlu(англ.) Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыўшы бягучы артыкул з дапамогай перакладу. |