Эканамічная палітыка — сукупнасць мер, дзеянні ўрада па выбары і ажыццяўленні эканамічных рашэнняў на макраэканамічным узроўні. Рэалізацыя эканамічнай палітыкі прадугледжвае дасягненне грамадствам значных мэт. Мэты эканамічнай палітыкі вызначаюцца станам эканомікі краіны на дадзены момант[1].