wd wp Пошук:

Эйнхард

Першае выданне Vita Caroli. Кёльн. 1521. Намаляваны Карл Вялікі і Карл V

Эйнхард ці Эгінгард (лац.: Einhardus aut Eginhardus, ням.: Einhard auch Eginhard; каля 770, Майнгау14 сакавіка 840, кляштар Зелігенштат) — франкскі навуковец, дзеяч «Каралінгскага Адраджэння», гісторык, абат кляштароў Фантэнель (818—823) і Зелігенштат. Пераемнік Алкуіна на пасадзе кіраўніка школы пры двары Карла Вялікага.

Нароўні са шматлікімі лістамі і рэлігійнымі трактатамі, аўтарам якіх з’яўляецца Эйнгард, да нас дайшла біяграфія Карла Вялікага Vita Karoli Magni. Гэта адзіная біяграфія імператара, напісаная пры яго жыцці. У стылі Эйнгард бярэ прыклад з антычных імператарскіх біяграфій Светонія. Характэрная таксама праца Эйнгарда Translatio et Miracula SS. Marcellini et Petri, у якой распавядаецца пра перанос мошчаў двух святых з Рыма ў Зелігенштат; першая кніга ўтрымлівае пераважна неверагодныя апавяданні пра разбойнікаў, а ў другой цэнтральнае месца займае апавяданне пра цудатворствы.

Каля аднаго з паркаў у г. Эшвайлер (Германія, зямля Рэйнланд-Пфальц) узвядзены помнік Эйнгарду. У Зелігенштаце можна ўбачыць базіліку з выявай Эйнгарда.

У памяць пра Эйнгарда і яго працах у 1999 годзе была заснавана спецыяльная прэмія, якой кожныя два гады ганаруюцца аўтары біяграфічных твораў.

Зноскі

  1. Library of the World’s Best Literature / пад рэд. C. D. Warner

Літаратура

На нямецкай мове:

Спасылкі

На нямецкай мове:

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фульдзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 18 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Гесэне
Катэгорыя·Гісторыкі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Гісторыкі IX стагоддзя
Катэгорыя·Царкоўныя дзеячы IX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 770-я гады
Катэгорыя·Абаты Фантэнеля
Катэгорыя·Лацінскія гісторыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 840 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 770 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лацінамоўныя пісьменнікі