wd wp Пошук:

Эдынбургскае каралеўскае таварыства

Эдынбургскае каралеўскае таварыства (англ.: The Royal Society of Edinburgh) — шатландская нацыянальная Акадэмія навук і славеснасці.

У адрозненне ад Каралеўскага Лонданскага таварыства, ахоплівае гуманітарную сферу, у тым ліку гісторыю і літаратуру.

Гісторыя

У 1737 годзе ад Эдынбургскага медыцынскага таварыства аддзялілася Эдынбургскае таварыства па развіцці мастацтваў і навук і асабліва ведаў аб прыродзе. У наступным годзе грувасткая назва была зменена на Эдынбургскае філасофскае таварыства, якое ў сваю чаргу было пераўтворана ў 1783 годзе ў Эдынбургскае каралеўскае таварыства. Сярод яго заснавальнікаў былі многія карыфеі шатландскага Асветніцтва, у тым ліку Уільям Робертсан, Адам Сміт, Уільям Кален, Х’ю Блэр, Адам Фергусан, Джэймс Хатан, Джозеф Блэк, Томас Рыд, Аляксандр Манро і Джэймс Уат.

Станам на 1 сакавіка 2019 года членамі таварыства з’яўляюцца больш за 1600 чалавек.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1783 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэміі навук
Катэгорыя·Навуковыя таварыствы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Эдынбург
Катэгорыя·1783 год у Еўропе
Катэгорыя·Каралеўскае таварыства Эдынбурга