У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Эдуард.
Эдуа́рд V (4 лістапада 1470 — 1483-1516?) — кароль Англіі з 9 красавіка па 25 чэрвеня 1483, сын Эдуарда IV; не каранаваны.
Зрынуты дзядзькам герцагам Глостэрскім, які абвясціў караля і яго малодшага брата герцага Рычарда Ёркскага незаконнанароджанымі дзецьмі (па прычыне таго, што іх бацька, Эдуард IV, да жаніцьбы на Елізавеце Вудвіл тайна заручыўся з лэдзі Элеанорай Тэлбат), а сам стаў каралём па імем Рычард III. 12-гадовы і 10-гадовы хлопчыкі былі пасаджаны ў Таўэр, далейшы лёс іх у дакладнасці невядомы.
Асноўны артыкул: Прынцы ў Таўэры Найбольш распаўсюджана пункт гледжання, паводле якога яны былі забіты па загадзе Рычарда (гэта версія пры Цюдорах была афіцыйнай), аднак у забойстве прынцаў розныя даследчыкі вінавацяць і шматлікіх іншых дзеячаў таго часу, уключаючы і пераемніка Рычарда Генрыха VII.