wd wp Пошук:

Эдуард Штэтлер

Эдуард Штэтлер (ням.: Eduard Stettler, 18801940) — швейцарскі юрыст і дзеяч міжнароднага эсперанта-руху.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Берне,паходзіў са старажытнага знатнага швейцарскага роду, атрымаў юрыдычную адукацыю. Мову эсперанта вывучыў у 1908 годзе, і ў 1909 годзе далучыўся да працы Сусветнай асацыяцыі эсперанта (UEA), у 1911 годзе стаў намеснікам дырэктара UEA (гэтую пасаду ў той час займаў Гектор Ходлер) і займаў гэтую пасаду да 1919 года. Як юрыст, ён бачыў слабыя месцы ў арганізацыі міжнароднага эсперанта-руху і пісаў шматлікія артыкулы па гэтых пытаннях. У 19191920 гадах быў дырэктарам(руск.) бел., а ў 1920-1924 гадах — прэзідэнтам UEA. У 1924 годзе пакінуў пасаду прэзідэнта з-за цяжкай хваробы, і быў абраны ганаровым прэзідэнтам UEA. Зноў абраны прэзідэнтам UEA ў 1928 годзе і займаў гэты пост да 1934 года. У 1934 годзе на 26-м сусветным кангрэсе эсперантыстаў у Стакгольме сышоў у адстаўку ў знак пратэсту супраць неабрання шэрагу яго калегаў у новы склад камітэтаў Асацыяцыі. Двойчы абіраўся прэзідэнтам швейцарскай асацыяцыі эсперантыстаў. Распрацаваў Статуты UEA 1920 і 1934 гадоў, аўтар біяграфіі Г.Ходлера, шэрагу літаратурных перакладаў і вялікай колькасці артыкулаў у часопісе Esperanto.

Памёр у Берне ў 1940 годзе.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берне
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Памерлі ў Берне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Асобы