wd wp Пошук:

Эдуард Львовіч Аршанскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аршанскі. Эдуа́рд Льво́віч Арша́нскі (25 жніўня 1899, Невель, Невельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 6 ліпеня 1974) — беларускі савецкі кінарэжысёр.

Біяграфія

Скончыў Дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1931 годзе[1]. У 1919—1920 гадах кіраваў перасоўнымі тэатральнымі трупамі у частках Паўднёвага(руск.) бел. і Заходняга франтоў. Працаваў у тэатрах Ленінграда, рабочых клубах Віцебска (1917—1927), на Ленінградскай кінастудыі дакументальных фільмаў (з 1950), узначальваў Свярдлоўскі абаронны тэатр(руск.) бел. (1941—1949). У 1931—1941 рэжысёр кінастудыі «Савецкая Беларусь»[1].

Творчасць

У 1932 годзе паставіў адзін з першых беларускіх гукавых фільмаў — «Баям насустрач», прысвечаны жыццю сельскіх школьнікаў[2]. Стварыў фільм «Двойчы народжаны» (1934) з акцёрам У. Крыловічам у галоўнай ролі. Сярод іншых фільмаў: «Новая Радзіма» (1935), «Салавей» (1937)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Аршанский Эдуард Львович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 31. — 737 с..
  2. Аршанский Эдуард Львович (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Невелі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Невельскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Кінарэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай