wd wp Пошук:

Эдуард Іванавіч Тачыцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тачыцкі. Эдуард Іванавіч Тачыцкі (19 ліпеня 1935, Мінск — 28 лістапада 2007) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства ў машынабудаванні і ў мікраэлектроніцы, фізіцы і тэхналогіі тонкіх плёнак і пакрыццяў. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1981).

Біяграфія

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1959). У 1959—1976 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі фізіка-тэхнічнага інстытута. У 1976—1990 гадах загадчык лабараторыі Інстытута электронікі. З 1990 года дырэктар інжынернага цэнтра «Плазматэг» Нацыянальнай АН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаны даследаваннях рэальнай структуры тонкіх плёнак, з’яў эпітаксіі, кінэтыкі і тэрмадынамікі фазаутварэння пры вакуумнай кандэнсацыі тонкіх плёнак і пакрыццяў. Стварыў тэорыю кінэтыкі зараджэння і росту пакрыццяў ва ўмовах як стацыянарнага, так і імпульснай аблогі, усталяваў уплыў размерных эфектаў на структурныя і фазавыя ператварэння ў тонкаплёнкавых сістэмах, залежнасць фізічных уласцівасцяў і крышталяграфічны структуры плёнак ад умоў крышталізацыі і наступнай тэрмаапрацоўкі. Распрацаваў навуковыя асновы новага напрамку ў матэрыялазнаўстве для мікраэлектронікі: фарміраванне ў вакууме элементаў звышвялікіх інтэгральных схем(ЗБІС), ахоўных і пасівіруючых пакрыццяў з імпульсных патокаў паскоранай плазмы; сфармуляваў прынцыпы рэалізацыі метастабільных станаў у плёнках і тонкаплёнкавых сістэмах, эксперыментальна атрымаў алмазныя і алмазападобныя вугляродныя плёнкі пры нізкіх тэмпературах на падкладках з розных матэрыялаў. Стварыў канцэпцыю «сухой» ўльтрафіялетавай лазернай праекцыйнай мікралітаграфіі, на яе аснове распрацаваў новую прагрэсіўную тэхналогію вырабу ЗБІС у адзіным тэхналагічным цыкле. Вядомы як вучоны ў галіне ключавых працэсаў навукаёмістага, нематэрыялаёмкага сучаснага машынабудавання, павышэння даўгавечнасці і надзейнасці машын і механізмаў метадам нанясення умацоўваючых, зносастойкіх, цеплаахоўных і каразійна-стойкіх пакрыццяў на дэталі машын і механізмаў. Распрацаваў унікальную тэхналогію і прамысловае абсталяванне, стварыў паскаральнікі імпульснай катодна-дугавой эразійнай плазмы, якія дазваляюць атрымліваць нанаразмерные матэрыялы і з высокай дакладнасцю наносіць шматслойныя і шматкампанентныя пакрыцця зададзенага складу і таўшчыні, а таксама сінтэзаваць раней невядомыя матэрыялы пры праграмуемым змешванні ў любых прапорцыях і спалучэннях плазменных патокаў рэчываў, якія ў раўнаважкіх умовах ўзаемна не раствараюцца і не рэагуюць. У апошнія гады развівае ў Беларусі новыя навуковыя напрамкі: мікрамеханічныя сістэмы і нанаэлектроніку.

Аўтар больш за 370 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 70 вынаходстваў і патэнтаў[1][2][3].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Эдуард Іванавіч Тачыцкі
  2. Точицкий Эдуард Иванович
  3. Точицкий Эдуард Иванович
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 28 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук