wd wp Пошук:

Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Красоўскі. Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі (18231898) — акадэмік, лейб-акушэр, сапраўдны тайны саветнік, гінеколаг, акушэр, заснавальнік акушэрства ў Расіі.

Адукацыя

Нарадзіўся 6 (18 сакавіка) 1823 года ў Слуцку. У 1842 годзе Красоўскі скончыў Слуцкую гімназію. У 1848 годзе, адвучыўшыся ў медыка-хірургічнай акадэміі, дзе вывучаў аператыўную хірургію пад кіраўніцтвам М. І. Пірагова, атрымаў прафесію лекара. З 1849 года працаваў ардынатарам клінікі акушэрства, жаночых і дзіцячых хвароб. У 1852 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны, абараніўшы дысертацыю на тэму «Melatemato quaedam de uteri ruptura».

Медыцынская дзейнасць

Красоўскі па справядлівасці лічыцца самым выдатным рускім акушэрам XIX стагоддзя. Ён падняў на вялікую вышыню аператыўнае акушэрства і аператыўную гінекалогію ў Расіі і ў гэтых адносінах стаў аўтарытэтам ва ўсім вучоным свеце.

Асаблівую славу ён набыў як адзін з самых ранніх і выдатных аварыятамістаў. У 1862 ён упершыню вырабіў аварыятамію са шчасным зыходам і распрацаваў арыгінальны спосаб гэтай аперацыі. Красоўскі правёў больш за 800 аперацый, што складала для таго часу велізарную лічбу[1].

Таксама Красоўскі займаўся пытаннямі даследавання маткі зондам, лячэннем пры скрыўленні маткі, засцярогай пахвіны пры родах выкарыстаннем надрэзаў і іншымі.

Красоўскі быў ініцыятарам заснавання першай у Расіі кафедры педыятрыі.

Сумесна з іншымі ўрачамі, ім было заснавана першае гінекалагічнае і акушэрскае таварыства ў Пецярбургу, якім ён старшыняваў некалькі гадоў.

З 1887 па 1892 Красоўскі быў адным з рэдактараў «Журнала акушерства и женских болезней».

Публікацыі

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Крассовский, Антон Яковлевич (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1823 годзе
Катэгорыя·Акушэры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Гінеколагі
Катэгорыя·Памерлі ў 1898 годзе
Катэгорыя·Сапраўдныя тайныя саветнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Слуцкай гімназіі
Катэгорыя·Медыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Дактары медыцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Пушкіне (Санкт-Пецярбург)