У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уайт.
Эдвард Хігінс Уайт (англ.: Edward Higgins White; 14 лістапада 1930, Сан-Антоніа, штат Тэхас, ЗША — 27 студзеня 1967, Касмічны цэнтр Кенэдзі, штат Фларыда, ЗША) — амерыканскі астранаўт, інжынер, лейтэнант ВПС ЗША, першы амерыканец у адкрытым космасе (3 чэрвеня 1965).
Загінуў пры пажары ў час выпрабаванняў касмічнага карабля «Апалон-1» разам з усім экіпажам — Вірджылам Грысамам і Роджэрам Чафі. Пахаваны на могілках Акадэміі Вест-Пойнт.
У 1969 годзе Уайт быў пасмяротна ўзнагароджаны медалём НАСА «За выдатныя заслугі», а ў 1997 годзе (праз 30 гадоў пасля гібелі) — Касмічным медалём пашаны Кангрэса. Яго імя ўключана ў Залу славы астранаўтаў і знаходзіцца на «касмічным люстэрку» на мысе Канаверал.
Тэмы гэтай старонкі (13):