wd wp Пошук:

Эдвард Бара

Эдвард Джон Бара (англ.: Edward Burra, 29 сакавіка 1905 — 22 кастрычніка 1976) — англійскі мастак, малявальшчык і гравёр, найбольш вядомы сваімі выявамі гарадскога злачыннага свету, чорнай культуры і сцэны Гарлема 1930-х гадоў.

Біяграфія

Бара нарадзіўся 29 сакавіка 1905 года ў доме сваёй бабулі на Элвастан-плэйс, Лондан. Яго бацька быў адвакатам, а затым старшынёй Савета графства Усходні Сусекс. Эдвард вучыўся ў падрыхтоўчай школе ў Нортхаў-Плейс у Потэрс-Бар, але ў 1917 годзе захварэў на пнеўманію, і яго прыйшлося выключыць са школы і далей ён атрымліваў адукацыю дома. Бара наведваў урокі малявання ў міс Брэдлі ў 1921 годзе, затым вучыўся ў мастацкай школе Чэлсі да 1923 года, а з 1923 па 1925 год — у Каралеўскім мастацкім каледжы ў выкладчыкаў малявання Рэндальфа Швабэ і Райманда Коксана.

У сакавіку 1925 года, падарожнічаючы па Італіі, Бара захварэў на рэўматычную ліхаманку. У гэтым падарожжы ён сустрэў Пола Нэша, летам 1925 года. У кастрычніку 1925 года Бара, ачуняўшы ад хваробы, наведвае Парыж у кампаніі Уільяма Чапела. У 1926 годзе Бара падарожнічае са сваёй сям’ёй, каб наведаць сваю сястру ў Фларэнцыі, Італія, а таксама наведаць Сіену і Парыж. У 1927 годзе ён наведаў Парыж з Люсі Нортан і Сафі Федаровіч, якія напісалі яго партрэт (цяпер згублены). У жніўні 1927 года Эдвард пазнаёміўся з Оліверам Браўнам з Лестэрскай галерэі; у верасні — кастрычніку Бара і Чапель адправіліся на поўдзень Францыі, а ў снежні ён выстаўляўся ў New English Art Club. Нэш прапанаваў выкладаць гравюру па дрэве ў лютым 1928 года. Crawfords даручыла Эдварду распрацаваць рэкламныя шыльды для аўтамабіляў, якія былі праўда адхіленыя ў траўні 1928 года. Пазней Бара наведвае Тулон з Чапелам, Ірэн Ходжкінс, Барбарай Кер-Сеймер, Браянам Ховардам і Энтані Паўэлам.

Першая персанальная выстава Бары адбылася ў Лестэрскай галерэі ў 1929 годзе.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Edward Burra // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Edward Burra // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Каралеўскага каледжа мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ва Усходнім Сусексе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі