wd wp Пошук:

Эвелін Кейс

Эвелін Кейс (англ.: Evelyn Keyes; 20 лістапада 1916 — 4 ліпеня 2008) — амерыканская актрыса.

Біяграфія

Эвелін Луіза Кейс нарадзілася ў невялікім мястэчку Порт-Артур у штаце Тэхас. У юнацтве яна выступала ў царкоўным хоры, а ў 18 гадоў падпісала кантракт з прадзюсарам Сесіль дэ Мэла на здымкі ў кіно. Спярша яна выканала некалькі эпізадычных роляў у фільмах катэгорыі «В» на кінастудыі «Paramount Pictures», а ў 1939 годзе ў фільме «Знесеныя ветрам» сыграла невялікую, але сваю самую знакамітую ролю, Сьюлін О’Хара, сястру Скарлет.

У 1956 годзе Эвелін пакінула здымкі ў кіно, з’явіўшыся затым на экранах толькі некалькі разоў у невялікіх ролях у кінафільмах і тэлесерыялах.

У 1977 годзе яна апублікавала аўтабіяграфію «Малодшая сястра Скарлет О’Хара: Маё яркае жыццё ў Галівудзе і за яго межамі».

Асабістае жыццё

Эвелін чатыры разы выходзіла замуж:

Бартон Бэйнбрыдж (1938—1940) (смерць мужа). Чарлз Відар (1943—1945) — рэжысёр, шлюб з якім скончыўся разводам. Джон Х’юстан (1946—1950) — акцёр і рэжысёр, разам з якім яна ўяла за сына мексіканскага хлопчыка Пабла. Арці Шоў (1957—1985) — музыкант (развод). Эвелін памерла ад раку 4 ліпеня 2008 года ў сваім доме ў Мантэсіта, непадалёк ад Санта-Барбары. Сваякі паведамілі пра смерць актрысы толькі праз тыдзень.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119018713 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Evelyn Keyes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Памерлі ад раку маткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 ліпеня