.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Эварыст Ндаішыміе (рундзі: і фр.: Évariste Ndayishimiye; нар. каля 17 чэрвеня 1968, Гіхета, Гітэга) — дзяржаўны, ваенны і палітычны дзеяч, дзеючы прэзідэнт Бурундзі з 18 чэрвеня 2020 года. Прадстаўнік супольнасці хуту.
Нарадзіўся ў 1968 годзе ў камуне Гіхета. Вучыўся на юрыдычным факультэце ва ўніверсітэце Бурундзі ў Бужумбуры. Пасля штурму летам 1995 года кампуса ўніверсітэта вайскоўцамі-тутсі далучыўся да НСАД—САД. Паступова вылучыўся на камандныя пазіцыі ў баявых фармаваннях паўстанцаў; яго непасрэдным камандзірам быў Нкурунзіза.
Кантраляваў праграму інкарпарацыі баевікоў НСАД—САД у рэгулярнае бурундыйскае войска, згодна з заключанымі з урадам дамоўленасцямі. У званні брыгаднага генерала арміі, заняў найважнейшыя пасады начальніка кадравага ўпраўлення і аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. У 2006—2007 быў міністрам унутраных спраў і грамадскай бяспекі, пасля чаго заняў пасаду кіраўніка ваеннага кабінета (дарадцы) пры прэзідэнце. У 2009 годзе Ндаішыміе стаў кіраўніком нацыянальнага Алімпійскага камітэта Бурундзі.
26 студзеня 2020 года на з’ездзе НСАД—САД быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Бурундзі. Атрымаў перамогу на агульных выбарах, якія прайшлі 20 мая 2020 года, атрымаўшы 68,72 % галасоў выбаршчыкаў (пры яўцы 87,7 %). Уступіў на пасаду прэзідэнта крыху раней за належнае — 18 чэрвеня 2020 года.