wd wp Пошук:

Эвальд Вольні

Марцін Эвальд Вольні (20 сакавіка 1846, Берлін — 8 студзеня 1901, Мюнхен) — нямецкі аграном, глебазнавец, фізік, адзін з заснавальнікаў навуковай аграноміі.

Біяграфія

Скончыў сельскагаспадарчую акадэмію ў Проскау (Сілезія). З 1870 г. выкладчык Лейпцыгскага ўніверсітэта. З 1872 года прафесар Мюнхенскай вышэйшай тэхнічнай школы, дзе загадваў вопытным полем і сельскагаспадарчай лабараторыяй. Надаючы вялікае значэнне ўплыву фізічных уласцівасцяў глебы на ўрадлівасць, Вольні зрабіў шматлікія даследаванні тэмпературы глебы, яе вільготнасці, агрэгатнага стану, капілярных з’яў у глебе. Вывучыў змены фізічнага стану глебаў пад уплывам апрацоўкі, палявых раслін, даследаваў арганічныя рэчывы глебы, яе механічны склад і структуру, уздзеянне клімату на глебу і ўраджайнасць сельскагаспадарчых раслін. Вольні даказаў сувязь паміж дынамікай фізічных уласцівасцяў глебы і яе урадлівасцю. У гэтым заключаецца асаблівая каштоўнасць работ Вольні, бо ў той час у навукова-агранамічных колах панавалі тэарэтычныя палажэнні Юстуса Лібіха, згодна з якімі урадлівасць глебы ставілася выключна ў залежнасць ад хімічных працэсаў, якія адбываюцца ў той ці іншай глебе. Вольні — адзін са стваральнікаў агранамічны фізікі. У 1878—1890 гг. выдаваў часопіс «Forschungen auf dem Gebiete der Agrikulturphysik».

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119297469 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Swartz A. Ewald Wollny // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Постаці нямецкага глебазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізікі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Постаці нямецкай аграноміі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка