wd wp Пошук:

ЭКЮ

Еўрапейская грашовая адзінка, ЭКЮ (англ.: European Currency Unit, ECU) — складаная разліковая грашовая адзінка краін-удзельніц Ерапейскай супольнасці, уведзеная ў дзеянне 13 сакавіка 1979 года. 1 студзеня 1999 года на змену ЭКЮ прыйшла грашовая адзінка ЕС — еўра.

Гісторыя

Да ўвядзення ЭКЮ ў разліках выкарыстоўвалася Еўрапейская адзінка разліку, курс якой таксама быў роўны аднаму ЭКЮ. Мінімізацыя ваганняў курсаў нацыянальных валют і ЭКЮ забяспечвалася механізмам валютных курсаў ERM. ЭКЮ таксама выкарыстоўваўся ў некаторых міжнародных фінансавых трансакцыях.

Абарачэнне

ЭКЮ мела код XEU паводле ISO 4217. Існавала толькі ў безнаяўных разліках, манеты выпускаліся толькі ў некаторых краінах для прыватнага сектару.

Суадносіны ЭКЮ да валют іншых краін вызначаліся сыходзячы з таго, што ЭКЮ служыла абагульненым прадстаўніком кошыку валют краінаў ЕЭС.

1 студзеня 1999 ЭКЮ быў заменены на еўра ў суадносінах 1 € = 1 ₠. У адрозненне ад ЭКЮ еўра — сапраўдная валюта.

Сімвал

Сімвал валюты, ₠ (U+20A0), спалучае накладзеныя C і E, якія з’яўляюцца пачатковы літарамі фразы «Еўрапейская супольнасць» на шматлікіх еўрапейскіх мовах. Аднак гэты сімвал не атрымаў шырокага распаўсюджання, бо мог адлюстроўвацца толькі некаторымі тагачаснымі сістэмамі, таксама банкі пераважна (як і з усімі іншымі валютамі) ўжывалі код XEU паводле ISO.

Курс, вызначаны паводле кошыка валют

Прыкладныя кошты нацыянальных валют у адносінах да ЭКЮ
Валюта 13.03.1979—
16.09.1984
17.09.1984—
21.09.1989
21.09.1989—
31.12.1998
Бельгійскі франк9,64 %8,57 %8,183 %
Нямецкая марка32,98 %32,08 %31,955 %
Дацкая крона3,06 %2,69 %2,653 %
Іспанская песета4,138 %
Французскі франк19,83 %19,06 %20,316 %
Фунт стэрлінгаў13,34 %14,98 %12,452 %
Грэчаская драхма1,31 %0,437 %
Ірландскі фунт1,15 %1,20 %1,086 %
Італьянская ліра9,49 %9,98 %7,840 %
Люксембургскі франк0,322 %
Нідэрландскі гульдэн10,51 %10,13 %9,98 %
Партугальскі эскуда0,695 %

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Эканоміка Еўрасаюза