wd wp Пошук:

Нямецкая марка

Нямецкая марка (Код валюты: DEM) — афіцыйная валюта Федэратыўнай Рэспублікі Германія з 1948 па 2001 год. Яна была ўведзена 21 чэрвеня 1948 ў Трызоніі, а праз тры дні у Заходнім Берліне ў выніку грашовай рэформы, замяніўшы рэйхсмарку. Пасля аб’яднання Германіі ў 1990 яна таксама замяніла марку ГДР у якасці афіцыйнага плацежнага сродку. 1 снежня 2002 пасля ўступлення ў сілу Еўрапейскага эканамічнага і грашовага саюзу нямецкую марку замяніў еўра. Нямецкая марка падзялалась на 100 пфенігаў. Пры гэтым існавалі манеты ў 1, 2, 5, 10 і 50 пфенігаў, а таксама банкноты 1/2, 1, 2, 5, 10, 20, 50, 100, 500 і 1000 марак. Усяго былі выпушчаны чатыры серыі банкнотаў. Пачынаючы з другой серыі найменшы намінал банкнотаў быў 5 марак.

З 1948 па 1964 год нямецкая марка была таксама афіцыйнай назвай валюты ГДР.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Еўрапейскія валюты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных