Шэ́сценка — рака ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Храпаўлянка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 12 км. сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Плошча вадазбору 41 км². Вадазбор у паўднёвай частцы Гарадоцкага ўзвышша. Пачынаецца з сеткі каналаў у напрамку на ўсход ад возера Шэсцена. Упадае ў Храпаўлянку каля вёскі Бараўляны. Рэчышча часткова каналізаванае.