wd wp Пошук:

Шэн Шыцай

У гэтым кітайскім імі прозвішча (Шэн) стаіць перад асабістым імем.

Шэн Шыцай (кіт.: 盛世才; 1897 — 13 ліпеня 1970) — кітайскі ваенны дзеяч, губернатар Сіньцзяна.

Нарадзіўся ў Каюані у правінцыі Ляонін. У 1931 годзе Шэн Шыцай быў прызначаны тагачасным генерал-губернатарам Цзінь Шужэнем (金樹仁) на пост афіцэра кіравання нагляду (душу) і пасаду інструктара пры ваенным вучылішчы.[1] У кастрычніку 1933 года ў выніку чарговага палітычнага перавароту, здзейсненага белагвардзейцамі пры падтрымцы далучыўшыхся да іх шырокіх народных мас, Цзінь Шужэнь быў пазбаўлены ўлады. На губернатарскую пасаду ў Сіньцзяне ўзышоў Шэн Шыцай. Пры падтрымцы Савецкага Саюза падавіў мусульманскае паўстанне ў Сіньцзяне, але ўзамен на падтрымку быў вымушаны пайсці на некаторыя пагадненні з СССР, па якім Савецкі Саюз фактычна атрымліваў кантроль над Сіньцзянам. Па патрабаванню Сталіна, у 1939 годзе Шэн Шыцай уступіў у Камуністычную партыю Савецкага Саюза.

Зноскі

  1. Ю. П. Гуань. Штрихи к политическому портрету Шэн Шицая Архівавана 16 верасня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі 13 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Эра мілітарыстаў у Кітаі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Гісторыя Сіньцзяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў Тайбэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кітайскія губернатары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе