wd wp Пошук:

Шэл-кіп

Круглая вежа Віндзорскага замка

«Шэл-кіп» (англ.: shell-keep, літар. «данжон-абалонка») — від сярэднявечнага абарончага збудавання, пашыраны ў Англіі XII стагоддзя. Паводле свайго прызначэння лічыцца варыянтам вежы-данжона, адсюль назва.[1]

Шэл-кіп уяўляў сабой каменную пустую цыліндрычную вежу, а дакладней, агароджу, дыяметрам да 25 — 30 м, і больш ці менш круглую ў плане. Таўшчыня муроў магла дасягаць 2 — 3 м.[2] Унутраная прастора займалася пад жытло, гаспадарчыя пабудовы і інш.

План Рэстамельскага замка
Данжон Дарэмскага замка

Прыкладамі шэл-кіпаў з’яўляюцца Круглая вежа Віндзорскага замка (захавалася ў перабудаваным выглядзе), а таксама збудаванні ў Рэстармеле(англ.) бел.[3], Тэмварце, Кардзіфе, Арундалі, Карысбруку[4], епіскапскім замку ў Дарэме[5], Берклі, Олнвіку[6].

Шэл-кіпы з’явіліся ў часы актыўнай будовы новых, каменных, і перабудовы старых, драўляных, нарманскіх замкаў (12 ст.). Калі пагорак-«мот» або наогул грунт быў слабым, то яго маглі абгарадзіць каменным мурам цалкам, не ставячы новай вялікай вежы.[7]

У абароне шэл-кіп нічым прынцыповым не адрозніваўся ад звычайнага данжона; з XIII стагоддзя прынесены ў Еўропу досвед крыжовых заваёваў вывеў з ужытку гэты тып збудавання.[1]

Зноскі

  1. 1 2 Усеагульная гісторыя архітэктуры…, Брытаніка…
  2. Усеагульная гісторыя архітэктуры…
  3. Самыя папулярныя прыклады шэл-кіпаў: Усеагульная гісторыя, Окшат, Брытаніка.
  4. Усе — у Окшата.
  5. Названы ў «Усеаг. гісторыі».
  6. Названыя ў Энц. Брытаніцы.
  7. Окшат, Брытаніка…

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Архітэктура Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Фартыфікацыйныя збудаванні
Катэгорыя·Замкі