Шышацкі раён[1] (укр.: Шишацький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Палтаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Шышакы[1] (укр.: Шишаки).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 20524 чалавекі, плошча — 790 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 14 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 76 сёлаў.