Шырокаўскі раён[1] (укр.: Широківський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Шырокэ[1] (укр.: Широке).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 27459 чалавек, плошча — 1214 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 9 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 66 сёлаў.