Шыраеўскі раён[1] (укр.: Ширяївський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Адэскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Шыраевэ[1] (укр.: Ширяєве).
Утвораны ў 1935 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 27297 чалавек, плошча — 1502 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 18 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 72 сяла.