wd wp Пошук:

Шчэпан Садурскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Садурскі. Шчэпан Садурскі (нар. 9 чэрвеня 1965, Люблін) — польскі сатырык, карыкатурыст, журналіст, старшыня Партыі Добрага Гумару.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Любліне, скончыў мастацкі ліцэй (1985). Апублікаваў больш за 5000 малюнкаў у 200 часопісах. Лаўрэат прэмій, у тым ліку «Залатая шпілька’86» (прэмія часопіса «Шпількі» у конкурсе на лепшы малюнак года). Заснавальнік «Выдавецтва Гумару і Сатыры Суперпрэс» (1991 г.), галоўны рэдактар часопіса «Добры Гумар». Аўтар ідэі і старшыня Партыі Добрага Гумару — нефармальнай, міжнароднай арганізацыі для тых, хто любіць смяяцца (больш за тры тысячы членаў у Польшчы і іншых краінах свету). Уладальнік сатырычнага інтэрнэт-партала Sadurski.com. З’яўляўся членам журы шматлікіх сатырычных і гумарыстычных конкурсаў ў Польшчы, Турцыі і Швецыі. Жыве ў Варшаве.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любліне
Катэгорыя·Журналісты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта