wd wp Пошук:

Шчыльнасць у градусах API

Шчыльнасць у градусах API - адзінка вымярэння шчыльнасці нафты, распрацаваная Амерыканскім інстытутам нафты. Вымярэнні ў градусах API дазваляюць вызначыць адносную шчыльнасць нафты ў адносінах да шчыльнасці вады пры той жа тэмпературы. Па вызначэнні, адносная шчыльнасць складае шчыльнасць рэчыва, падзеленую на шчыльнасць вады (Шчыльнасць вады складае 1000 кг/м3). Так калі шчыльнасць ў градусах API больш за 10, то нафта лягчэй і плавае на паверхні вады, а калі менш 10, то тоне. Шчыльнасць у градусах API і адносная шчыльнасць пры базавай тэмпературы 60 °F (15,6 °C) звязаныя выразным арыфметычным ураўненнем і могуць быць лёгка пераўтвораны адна ў адну.

Гісторыя стварэння

Нацыянальны інстытут стандартаў і тэхналогій (ЗША) у 1916 прыняў шкалу Баме ў якасці стандарту для вымярэння ўдзельнай вагі вадкасцяў больш лёгкіх, чым вада. Далейшыя даследаванні Акадэміі Навук ЗША паказалі, што хібнасці вымярэнняў пры выкарыстанні гэтай шкалы значныя, што прыводзіць да істотных памылак і недакладнасці разлікаў (у тым ліку з-за градуіроўкі арэометраз, вырабленых у ЗША) і ў 1921 годзе Амерыканскі інстытут нафты распрацаваў падыход да вымярэння шчыльнасці у градуcах API, які выкарыстоўваецца і ў наш час.

Формулы API

Градусы APIАдносная шчыльнасцьУдзельная вага (Н/м³)
81.0141012
91.0071005
101.000998
150.966964
200.934932
250.904902
300.876874
350.850848
400.825823
450.802800
500.780778
550.759757
580.747745
Суадносіны паміж шчыльнасцю у градусах API, удзельнай вагой і шчыльнасцю (пры тэмпературы 60F ~ 15.6C)

Шчыльнасць у градусах API з адноснай шчыльнасці можна разлічыць па наступнай формуле:

A P I   g r a v i t y

141.5

S G

− 131.5

{\displaystyle API~gravity={\frac {141.5}{SG}}-131.5}

\{\displaystyle API~gravity=\{\frac \{141.5\}\{SG\}\}-131.5\} У сваю чаргу адносную шчыльнасць можна разлічыць са шчыльнасці у градусах API:

S G  

at

 

60

F

=

141.5

A P I   g r a v i t y + 131.5

{\displaystyle SG\ {\mbox{at}}~60^{\circ }{\mbox{F}}={\frac {141.5}{API~gravity+131.5}}}

\{\displaystyle SG\ \{\mbox\{at\}\}~60^\{\circ \}\{\mbox\{F\}\}=\{\frac \{141.5\}\{API~gravity+131.5\}\}\} Пры гэтым, шчыльнасць нафты ў кг/м³, пры той жа тэмпературы, атрымліваецца шляхам памнажэння яе адноснай шчыльнасці на 1000 кг/м³.

Для цяжкай нафты з адноснай шчыльнасцю 1.0 (гэта значыць з той жа шчыльнасцю, што і вада) шчыльнасць ў градусах API складзе:

141.5 1.0

− 131.5

10.0

API

{\displaystyle {\frac {141.5}{1.0}}-131.5=10.0^{\circ }{\mbox{API}}}

\{\displaystyle \{\frac \{141.5\}\{1.0\}\}-131.5=10.0^\{\circ \}\{\mbox\{API\}\}\} Выкарыстанне шчыльнасці у градусах API для пераводу з тон у барэлі

Шчыльнасць ў градусах API можна выкарыстоўваць для разліку колькасці барэляў у метрычнай тоне сырой нафты:

b a r r e l s   o f   c r u d e   o i l   p e r   m e t r i c   t o n

1 ÷ [

141.5

A P I   g r a v i t y + 131.5

× 0.159 ]

{\displaystyle barrels~of~crude~oil~per~metric~ton=1\div [{\frac {141.5}{API~gravity+131.5}}\times 0.159]}

\{\displaystyle barrels~of~crude~oil~per~metric~ton=1\div [\{\frac \{141.5\}\{API~gravity+131.5\}\}\times 0.159]\} Так напрыклад, тона Заходне-тэхаскай сярэдняй нафты (англ.: West Texas Intermediate - WTI) (39.6 °API) будзе змяшчаць каля 7.6 барэляў.

Вымярэнне шчыльнасці у градусах API

Для атрымання шчыльнасці ў градусах API неабходна вымераць шчыльнасць нафты арэометрам (у ЗША па методыцы вымярэнняў ASTM D1298) і тэмпературу нафты. Для ўліку змены шчыльнасці нафты пры розных тэмпературах прымяняюцца табліцы, распрацаваныя Амерыканскім інстытутам нафты для нафты і розных нафтапрадуктаў і выкладзеныя ў стандарце ASTM D1250.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Нафта
Катэгорыя·Фізічныя велічыні
Катэгорыя·Адзінкі вымярэння шчыльнасці