wd wp Пошук:

Шчаслівы муж

«Шчаслівы муж» — чатырохактавая камедыя беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1922 годзе. Услед за п’есай «На Антокалі» камедыя працягвала традыцыю выкрыцця мяшчанскага ладу жыцця[1]. Прысутнічаюць рысы камедыі фарсу.

Сюжэт

На імяніны Магдалены, жонкі Гаўдэнта Залепкі, пад выглядам графа, запрошанага сяброўкай сям’і Фелькай, з’явіўся яго слуга Ільдэфонс Мацальскі, малады і па-свойму імпазантны. Ён робіць на Магдалену моцнае ўражанне. Яму прызначаецца спатканне, але запіска з адрасам памылкова трапляе ў рыдыкюль Уршулі. Адгэтуль Ільдэфонс Мацальскі робіцца цэнтральнай фігурай камедыі. Яму даводзіцца затраціць шмат энергіі і вынаходлівасці, каб выйсці сухім з вады, калі амаль адначасова ў графскія апартаменты з’явіліся Уршуля і Магдалена ў кампаніі з служанкай Мар’янай, з якой ён абяцаў ажаніцца. У гэты час урываецца раз’юшаны Залепка.

П’еса заканчваецца станоўча ў стылі французскай бытавой камедыі постмальераўскага часу[2]: Гаўдэнт, насуперак відавочным фактам, дае сябе пераканаць, што няма на свеце больш вернай жонкі, чым яго Магдалена.

Крытыка

Тагачасная віленская прэса сустрэла камедыю без адабрэння — не задавальняла ўстаноўка драматурга на пацяшальнасць. П’есу абвясцілі безыдэйнай. Крытык У. Ковель, пагаджаючыся з адсутнасцю рэзка падкрэсленага сацыяльнага і філасофскага зместу адзначае, што смех у камедыі з’яўляецца «эмацыянальна насычанай формай крытыкі»[3].

Цікавыя факты

Пастаноўкі

Зноскі

  1. Уладзімір Ковель. Камедыі з мяшчанскага жыцця. Станаўленне Францішка Аляхновіча як драматурга. — Мн.: 1998. — № 9. — С. 34. — ISSN 0234-1360.
  2. Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І. Э. Багдановіч, У. В. Гніламёдаў, Л. С. Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац.. — Мн.: Выш. шк., 1998. — С. 548. — 560 с. — 7 000 экз. — ISBN 985-06-0304-6.
  3. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 338. — 583 с.
  4. 1 2 3 4 5 Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2012. Праверана 20 кастрычніка 2012.
  5. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY (30 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2011. Праверана 20 кастрычніка 2012.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·П’есы Францішка Аляхновіча
Катэгорыя·З’явіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта