wd wp Пошук:

Шукальнікі шчасця

«Шукальнікі шчасця» (іншыя назвы: Стварэнне свету, Сям’я, Бірабіджан) — фільм беларускага рэжысёра Уладзіміра Корш-Сабліна пра яўрэяў-перасяленцаў, якія пераехалі ў бірабіджанскі калгас «Ройтэ-Фелд».

Сюжэт

У 1928 годзе сям’я старой Двойры — дочкі Роза і Бася, сын Лёва і зяць Піня (муж Басі) прыязджаюць з-за мяжы (адкуль менавіта, не гаворыцца) на Далёкі Усход. Там яны ўступаюць у калгас «Ройтэ Фелд» і пачынаюць працаваць. Роза закахалася ў мясцовага рыбака Карнея. Аднак Піня не жадае працаваць. Ён хоча знайсці золата і збегчы з ім у Кітай, каб адкрыць там фабрыку і стаць «каралём шлеек». Калі Лёва раскрывае яго задуму, Піня амаль забівае яго і збягае. Падазрэнне падае на Карнея. На мяжы Піню ловяць, а золата, якое ён намыў, аказваецца падманкай. Адначасна разгортваюцца адносіны Басі і старшыні калгасу Натана. Фільм заканчваецца вяселлем Карнея і Розы.

У ролях

Здымачная група

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 выгрузка даных Freebase — Google.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Кінакамедыі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы СССР 1936 года
Катэгорыя·Фільмы студыі «Беларусьфільм»
Катэгорыя·Кінакамедыі 1936 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чорна-белыя фільмы
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы Уладзіміра Корш-Сабліна
Катэгорыя·Фільмы 1936 года