wd wp Пошук:

Шпаерскі сабор

Шпа́ерскі сабо́р (ням.: Speyerer Dom, поўная назва: ням.: Kaiser- und Mariendom zu Speyer) — вялікі імперскі сабор у горадзе Шпаер у Германіі (зямля Рэйнланд-Пфальц). Самая вялікая па памерах царква ў раманскім стылі, якая захавалася, з 1981 года — аб’ект сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1030—1061 гадах імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пабудова была пачата кайзерам Конрадам II, затым прадоўжана яго сынам Генрыхам III і скончана ўнукам Генрыхам IV, пры якім адбылося асвячэнне сабора. У той час у Шпаеры жыло каля 500 чалавек, і Шпеерскі сабор быў адным з найбуйнейшых будынкаў свету. Гэта мела, у прыватнасці, палітычнае значэнне, так як яго памер сімвалізаваў моц кайзера.

Паводле даследаванняў С. В. Заграеўскага[1], сабор у Шпаеры прадвызначыў з’яўленне ў Старажытнай Русі белакаменнага дойлідства.

На працягу тысячы гадоў сабор неаднаразова рэстаўрыраваўся і дапаўняўся, мяняў свой знешні выгляд. Самая вялікая катастрофа ў гісторыі сабора мела месца ў 1689 годзе, калі салдаты французскага караля Людовіка XIV разбурылі яго, пакінуўшы амаль толькі сцены, і апаганілі пахаванні, якія знаходзяцца ў саборы. У 1772—1784 гадах сабор быў рэстаўрыраваны і дапоўнены вестыбюлем і фасадам, аднак неўзабаве зноў захоплены і апаганены французамі. У 1846—1853 адбылася поўная рэстаўрацыя і ўпрыгожванне велічнымі фрэскамі на сродкі баварскага караля Людвіга I.

У саборы ўсталяваны арган, з якім звязана дзейнасць выбітных нямецкіх арганістаў — Людвіга Дзёра і Леа Крэмера.

Тэхнічныя звесткі

Крыпта

Магіла Конрада II.

У склепе пад алтаром знаходзяцца пахаванні некалькіх германскіх кайзераў і каралёў, сярод якіх:

Зноскі

  1. Заграевский C. В. Новые исследования памятников архитектуры Владимиро-Суздальского музея-заповедника. М., 2008. С. 40-41.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з нямецкай
Катэгорыя·Саборы Германіі
Катэгорыя·Шпаер
Катэгорыя·Рэйнланд-Пфальц
Катэгорыя·Раманская архітэктура
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта