wd wp Пошук:

Шаўковая прамысловасць

Шаўковая прамысловасць — галіна тэкстыльнай прамысловасці па вырабе шаўковых тканін з натуральных і сінтэтычных валокнаў. Уключае коканаматальную, шоўкапрадзільную, круцільную, ткацкую, фарбавальна-аддзелачную вытворчасці. Найбольш развіта ў Японіі, ЗША, Кітаі, Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Індыі.

Беларусь

На Беларусі ткацтва шаўковых тканін пачалося ў XVIII ст., калі на прывазной сыравіне працавала Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў. З 1781 года дзейнічалі Шклоўская шаўкаткацкая мануфактура, у канцы XIX — пачатку XX ст. — Альбярцінская шоўкакруцільная фабрыка і Лахазвянская шоўкакруцільная фабрыка.

Сучасная шаўковая прамысловасць створана пасля Вялікай Айчыннай вайны. Найбольш буйныя прадпрыемствы шаўковай прамысловасці (2003): Віцебскі камбінат шаўковых тканін, Магілёўскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно», Светлагорскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно»; выпуск шаўковых тканін наладжаны на Магілёўскай стужкаткацкай фабрыцы, Кобрынскай прадзільна-ткацкай фабрыцы, Слонімскай тэкстыльнай фабрыцы і інш. Асноўная сыравіна (хімічныя валокны) для шаўковай прамысловасці вырабляецца на Беларусі. Выпушчана (2001) шаўковых тканін 36 491 тыс. пагонных метраў. Частка прадукцыі экспартуецца.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Шоўк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Тэкстыльная прамысловасць