wd wp Пошук:

Шах-Джахан

Шах-Джахан на паўлінавым троне. Мініяцюра

Шах-Джахан (5 студзеня 1592, г. Лахор, цяпер Пакістан — 22 студзеня 1666) — правіцель Магольскай імперыі (1627-58).

Біяграіфчныя звесткі

3 дынастыі Вялікіх Маголаў, сын Джахангіра. У маладосці меў імя Хурам, у 1616 за перамогі ў Дэкане атрымаў імя-тытул Шах-Джахан («правіцель свету»). У 1622-25 узняў паўстанне супраць бацькі, але быў разбіты і памілаваны. Калі стаў Вялікім Маголам (1627), забіў сваіх братоў і сваякоў, каб пазбавіцца ад прэтэндэнтаў на прастол. Пры ім пабудаваны Тадж-Махал, «Чырвоны форт», «Саборная мячэць» (у Дэлі) і інш.; узмацнілася пранікненне ў Індыю еўрапейскіх гандлёвых кампаній. Чуткі пра смерць Шах-Джахана ў 1658 прывялі да міжусобнай вайны паміж яго сынамі, у выніку якой прастол захапіў старэйшы сын Аўрангзеб. Шах-Джахан быў зняволены ў сваіх пакоях да самай смерці.

Зноскі

  1. 1 2 Shah Jahan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Shah Jahan // https://pantheon.world/profile/person/Shah_Jahan Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лахоры
Катэгорыя·Памерлі ў Агры
Катэгорыя·Вялікія Маголы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 22 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1666 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1592 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных