wd wp Пошук:

Шахід Афрыдзі

Шахід Афрыдзі (нар. 1 сакавіка 1980 г., Хайбер) — пакістанскі ігрок у крыкет, былы капітан нацыянальнай зборнай па крыкеце. Пуштун па нацыянальнасці.

Біяграфія

У перыяд паміж 1996 і 2012 гадамі Афрыдзі правёў звыш 334 інтэрнацыянальных сустрэч за пакістанскую нацыянальную зборную па крыкеце. Яго дэбют адбыўся 2 кастрычніка 1996 года ў матчы супраць Кеніі.

Шахід Афрыдзі вядомы дзякуючы сваёй агрэсіўнай манерай гульні, яму належыць рэкорд па самай хуткай падачы, а таксама ён з’яўляецца другім па выніковасці іграком у крыкет у свеце.

У траўні 2011 года ён быў зняты з пасады капітана нацыянальнай зборнай, у знак пратэсту Шахід Афрыдзі абвясціў пра свой сыход са спорту. У кастрычніку 2011 года ён змяніў сваё рашэнне і працягнуў выступаць на клубным узроўні. Афрыдзі ўдзельнічае ў акцыях ЮНІСЕФ па барацьбе з поліяміэлітам у Зоне Плямён і Вазірыстане.

Зноскі

  1. http://www.espncricinfo.com/ci/content/player/42639.html
  2. http://www.cricketarchive.com/Archive/Players/4/4163/4163.html
  3. выгрузка даных Freebase — Google.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Крыкет
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пакістане
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены Пакістана