wd wp Пошук:

Шахно Эпштэйн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эпштэйн. Шахно Эпштэйн (нар. 1881, Іўе, Лідскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 27 ліпеня 1945, Масква) — яўрэйскі пісьменнік, грамадскі дзеяч, публіцыст і літаратуравед.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і хасідаў, нашчадак вядомых равінаў. Да 16 гадоў вучыўся ў прыватных выкладчыкаў і ў іешыве, добра ведаў яўрэйскую і рускую літаратуру. Праявіўшы здольнасці да малявання, паехаў вучыцца жывапісу ў Варшаву, дзе ў 1903 годзе ўступіў у Бунд (яўрэйская сацыялістычная партыя). У 1905 годзе за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях быў арыштаваны, пасля вызвалення па амністыі пераехаў у Вільню і пачаў працаваць журналістам: спачатку — у рускай газеце, затым перайшоў да публіцыстыкі на ідыш у бундаўскай газеце «Фолксцайтунг». У 1906 годзе падчас выбараў у 2-ю Дзяржаўную думу вёў агітацыю за Бунд ў Гродзенскай губерні, ізноў быў арыштаваны і высланы на 2 гады ў Валагодскую губерню, адкуль збег за мяжу.

З канца 1909 года знаходзіцца ў ЗША, дзе стаў сакратаром Цэнтральнага савета Бунда, адным з заснавальнікаў Яўрэйскай сацыялістычнай федэрацыі.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года прыехаў ва Украіну, працаваў у кіеўскай «Фолксцайтунг», быў сурэдактарам ​​адэскіх «Известий». Пры расколе Бунда ў 1919 годзе ён увайшоў у Камуністычны Бунд (Комфарбанд), а ў жніўні таго ж года — у кампартыю Украіны. Пасля захопу Адэсы дзянікінцамі летам 1919 года працаваў у Беларусі, дзе рэдагаваў газету «Дер Штерн» і віцебскія «Известия».

У 1921 годзе Эпштэйн пераязджае ў ЗША. Пад псеўданімам Іосіф Барсан рэдагаваў нью-ёркскі штотыднёвік «Дер эмес», садзейнічаў далучэнню левага крыла Яўрэйскай сацыялістычнай асацыяцыі (ЯСА) да Працоўнай (камуністычнай) партыі ЗША. Пасля расколу ЯСА з 1922 года разам з М. Ольгіным стаў сурэдактарам ​​газеты «Фрайхайт» — органа яўрэйскага аддзялення партыі.

Пасля вяртання ў Савецкі Саюз у 1929 годзе быў прызначаны галоўным рэдактарам харкаўскага штомесячнага літаратурнага часопіса «Ди ройте велт» («Красный мир»). З сярэдзіны 1930-х гадоў супрацоўнічаў у яўрэйскім друку ў Маскве.

У 1942—1945 гадах адказны сакратар Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта. Ён стаў і адказным рэдактарам друкаванага органа камітэта — газеты «Эйникайт» і вёў яе да самай смерці 27 ліпеня 1945 года.

Творчасць

Эпштэйн — аўтар шэрагу кніг на ідыш. Спачатку выступіў як літаратуразнаўца (крытыка-біяграфічны нарыс «Кнут Гамсун» (1912), даследаванне «И. Л. Перец как социальный писатель» (1916), «В стране социальной революции» (1928, 1929) і іншыя працы). У 1921 годзе была выдана п’еса «Фрылінгс-тойт» («Вясенная смерць»). Займаўся перакладамі на ідыш рускіх і польскіх драматычных твораў.

Зноскі

  1. Swartz A. Shakhne Epstein // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Shakhne Epstein // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Дзеячы Камінтэрна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі на ідыш
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзеячы яўрэйскіх грамадскіх арганізацый
Катэгорыя·Памерлі 27 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Камуністы ЗША
Катэгорыя·Члены Бунда
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іўі