wd wp Пошук:

Дажджавік

Дажджавік, Пархавік[1] (Lycoperdon) — род базідыяльных грыбоў-гастэраміцэтаў.

Апісанне

Пладовыя целы шара-, груша-, галоўчата-падобныя, сядзячыя або з несапраўднай ножкай, з белымі ніткамі міцэлію каля асновы, дыяметрам 1—20 см. Абалонка (перыдый) двухслаёвая. Вонкавы слой шыпаваты, ігольчасты, дробнабародаўчаты, лёгка ападае, унутраны — буры, падобны на паперу. Глеба (мякаць) белая, мяккая, пры выспяванні бледна-аліўкавая, парашкаватая. Споры шарападобныя, гладкія або бародаўчатыя, часам з доўгімі прыдаткамі.

Арэал

Каля 50 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі найбольш вядомыя дажджавік жамчужны, або шыпаваты, ці сапраўдны (Lycoperdon perlatum), дажджавік грушападобны (Lycoperdon pyriforme); таксама адзначаны дажджавікі маленькі (Lycoperdon pusillum), імшысты (Lycoperdon muscorum), вожыкападобна-калючы (Lycoperdon echinatum).

Значэнне

Ядомыя ў маладым узросце.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. iл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Шампіньёнавыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта