wd wp Пошук:

Чэслаў Плят

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Плят. Чэслаў Плят (польск.: Czesław Platt; 6 сакавіка 1925, ф. Будзішчы, Слабодская гміна, Браслаўскі павет — 20 верасня 1995, Мінск) — польскі матэматык беларускага паходжання. Прафесар (1983).

Біяграфія

У 1938 годзе скончыў пачатковую школу ў Браславе і паступіў у Браслаўскую прыватную гімназію. 10 лютага 1940 года разам з сям’ёй быў вывезены ў Сібір. У жніўні 1943 года залічваецца ў шэрагі Войска Польскага. У складзе 2-й пяхотнай дывізіі прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі, Польшчы. Дэмабілізаваны ў лютым 1946 года. Быў узнагароджаны савецкімі і польскімі баявымі адзнакамі.

З 1946 года пасяліўся ў Ольштыне, дзе вучыўся ў гімназіі і ліцэі, працуючы пры гэтым у Дырэкцыі дзяржаўных лясоў. У 1949 годзе паступіў ва Уроцлаўскі ўніверсітэт на факультэт матэматыкі, фізікі і хіміі. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі працаваў на кафедры матэматыкі сельскагаспадарчага інстытута ў Ольштыне (цяперашняя акадэмія). У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, з 1969 года ўзначальваў кафедру матэматычнай статыстыкі інстытута.

Памёр у Мінску, дзе ўдзельнічаў у міжнароднай канферэнцыі.

Навуковая дзейнасць

З’яўляецца аўтарам некалькіх падручнікаў, навуковых манаграфій, шэрагу іншых прац. Ён заснавальнік і шматгадовы кіраўнік Ольштынскага аддзела Польскага матэматычнага таварыства.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэматыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня