Чэмэравецкі раён[1] (укр.: Чемеровецький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Хмяльніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Чэмэрыўці[1] (укр.: Чемерівці).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 41292 чалавекі, плошча — 928 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 33 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 68 сёлаў.