wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па шашэйных велагонках

Вясёлкавая майка чэмпіёна свету па шашэйных велагонках

Чэмпіянат свету па шашэйных велагонках (афіцыйная назва — англ.: UCI Road World Championships) — штогадовы чэмпіянат свету па шашэйных дысцыплінах веласпорту, які праводзіцца пад эгідай Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI). У рамках чэмпіянату свету праводзяцца шашэйныя групавыя гонкі і індывідуальныя гонкі на час з раздзельнага старту сярод мужчынскай эліты, жаночай эліты і мужчын ва ўзросце да 23 гадоў. Чэмпіянат праводзіцца ў канцы сезона, звычайна пасля Вуэльты Іспаніі.

Чэмпіён свету ў групавой гонцы выступае ў вясёлкавай майцы ва ўсіх шашэйных групавых гонках (акрамя этапаў з раздзельным стартам) на працягу наступнага пасля перамогі года. Чэмпіён свету ў індывідуальнай гонцы на час выступае ў вясёлкавай майцы толькі на этапах з раздзельным стартам, якія праводзяцца на шматдзённых гонках сезона.

Спартсмены, якія выступаюць на чэмпіянаце свету, прадстаўляюць нацыянальныя зборныя сваіх краін.

Гісторыя

Першы чэмпіянат свету па шашэйных велагонках быў праведзены ў 1927 годзе на Нюрбургрынгу ў Германіі. Першым чэмпіёнам свету сярод прафесіяналаў стаў італьянскі велагоншчык Альфрэда Бінда.

Да 1995 года ў рамках чэмпіянатаў свету праводзіліся асобныя гонкі для аматараў і прафесіяналаў.

Чэмпіянаты свету праводзяцца як на адносна роўных трасах, у гэтым выпадку звычайна перамагаюць спрынтары, так і па пагорыстай мясцовасці, дзе звычайна перамагаюць горныя спецыялісты або ўніверсалы.

Чэмпіянаты свету

ГодКраінаГорад
1927ГерманіяНюрбургрынг
1928ВенгрыяБудапешт
1929ШвейцарыяЦюрых
1930БельгіяЛьеж
1931ДаніяКапенгаген
1932ІталіяРым
1933ФранцыяМанлеры
1934ГерманіяЛейпцыг
1935БельгіяФларэф
1936ШвейцарыяБерн
1937ДаніяКапенгаген
1938НідэрландыВалкенбюрг-ан-дэ-Гёл
c 1939 па 1945 чэмпіянаты не праводзіліся з-за Другой сусветнай вайны
1946ШвейцарыяЦюрых
1947ФранцыяРэймс
1948НідэрландыВалкенбюрг-ан-дэ-Гёл
1949ДаніяКапенгаген
1950БельгіяМоарследэ
1951ІталіяВарэзэ
1952ЛюксембургЛюксембург
1953ШвейцарыяЛугана
1954Заходняя ГерманіяЗолінген
1955ІталіяФраскаці
1956ДаніяКапенгаген
1957БельгіяВарэгем
1958ФранцыяРэймс
1959НідэрландыЗандварт
ГодКраінаГорад
1960Усходняя ГерманіяКарл-Маркс-Штат
1961ШвейцарыяБерн
1962ІталіяСала
1963БельгіяРонсэ
1964ФранцыяСаланш
1965ІспаніяСан-Себасцьян
1966Заходняя ГерманіяНюрбургрынг
1967НідэрландыХерлен
1968ІталіяІмала
1969БельгіяХёсдэн-Золдэр
1970ВялікабрытаніяЛестэр
1971ШвейцарыяМендрызіа
1972ФранцыяГап
1973ІспаніяБарселона
1974КанадаМанрэаль
1975БельгіяІвуар
1976ІталіяАстуні
1977ВенесуэлаСан-Крыстобаль
1978Заходняя ГерманіяНюрбургрынг
1979НідэрландыВалкенбюрг-ан-дэ-Гёл
1980ФранцыяСаланш
1981ЧэхаславакіяПрага
1982ВялікабрытаніяГудвуд
1983ШвейцарыяАльтэнрайн
1984ІспаніяБарселона
1985ІталіяДжавера-дэль-Мантэла
1986ЗШАКаларада-Спрынгс
ГодКраінаГорад
1987АўстрыяФілах
1988БельгіяРонсэ
1989ФранцыяШамберы
1990ЯпоніяУцуномія
1991ГерманіяШтутгарт
1992ІспаніяБенідорм
1993НарвегіяОсла
1994ІталіяАгрыджэнта
1995КалумбіяДуітама
1996ШвейцарыяЛугана
1997ІспаніяСан-Себасцьян
1998НідэрландыВалкенбюрг-ан-дэ-Гёл
1999ІталіяВерона
2000ФранцыяПлуэ
2001ПартугаліяЛісабон
2002БельгіяЗолдэр і Хаселт
2003КанадаГамільтан
2004ІталіяВерона
2005ІспаніяМадрыд
2006АўстрыяЗальцбург
2007ГерманіяШтутгарт
2008ІталіяВарэзэ
2009ШвейцарыяМендрызіа
2010АўстраліяМельбурн і Джыланг
2011ДаніяКапенгаген
2012НідэрландыЛімбург
2013ІталіяФларэнцыя
2014ІспаніяПанферада
2015ЗШАРычманд
2016КатарДоха
2017НарвегіяБерген

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Чэмпіянаты свету па шашэйных велагонках