wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па снукеры сярод ветэранаў

Чэмпіянат свету сярод ветэранаў (англ.: World Seniors Championship) — нярэйтынгавы турнір па снукеры сярод гульцоў старэйшых за 40 гадоў.

У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу двух дзён у пачатку сакавіка.

Ніводны снукерыст не станавіўся чэмпіёнам свету сярод ветэранаў двойчы. Пераможцамі сямі розыгрышаў станавіліся Кліф Уілсан, Джымі Уайт, Дарэн Морган, Найджэл Бонд, Стыў Дэвіс, Марк Уільямс і Марк Дэвіс, які перамог на апошнім турніры ў 2016 годзе. Падчас свайго пераможнага турніру ў 2015 годзе Марк Уільямс з Уэльса здзейсніў найвышэйшы брэйк у гісторыі спаборніцтва — 140 ачкоў.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па снукеры сярод ветэранаў