Чыгырынскі раён[1] (укр.: Чигиринський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Чаркаскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Чыгырын[1] (укр.: Чигирин).
Утвораны 7 сакавіка 1923 года. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2016 года складае 26825 чал., плошча — 1216,8 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога і 18 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 7 пасёлкаў і 28 вёсак.